Віншуем  Кавалеўскага Івана, вучня 11 класа  ДУА «Дзісненская сярэдняя
школа”, які стаў пераможцам раённага і абласнога этапаў паэтычнага конкурсу 
“Шчасце-жыць у мірнай краіне!”, а таксама ўладальнікам другога месца  ў
рэспубліканскім  этапе!                                                                                  
     18 верасня, у Дзень міру, Іван быў запрошаны ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі на цырымонію ўзнагароджання і адначасова на прэзентацыю кнігі “Дзеці за мір”, у якой сярод лепшых вершаў беларускіх школьнікаў змешчаны яго верш “Шчасце жыць пад мірным небам”.
     У мінулым годзе  Іван Кавалеўскі атрымаў у падарунак ад Беларускага фонду міру кнігу лепшых сачыненняў пад такой жа назвай, у якой пачэснае месца заняло і яго сачыненне.   
Віншуем! Жадаем далейшых поспехаў!!