Belarusian English Russian
Режим для слабовидящих

Майстар-клас для педагогаў Міёршчыны



З мэтай арганізацыі супрацоўніцтва з установамі адукацыі раёна, распаўсюджвання эфектыўнага педагагічнага вопыту для намеснікаў дырэктароў, метадыстаў, настаўнікаў Міёршчыны галоўным рэдактарам часопіса “Народная асвета” Мазурынай Святланай Уладзіміраўнай 12 снежня праведзены майстар-клас “Павышэнне інфармацыйнай культуры педагогаў: падрыхтоўка матэрыялаў да публікацыі ў навукова-педагагічным часопісе”. Мерапрыемства прайшло на базе Міёрскай сярэдняй школы № 3 імя Героя Савецкага Саюза Ягора Андрэевіча Томкі.

Святлана Уладзіміраўна прэзентавала часопіс “Народная асвета”, звярнула ўвагу на інфармацыйна-метадычныя рэсурсы рубрык, спецыфіку падбору матэрыялу па абагульненні вопыту настаўнікаў і ўстаноў адукацыі ў цэлым. Падзялілася з ўдзельнікамі каталогам раздзелаў “Адміністрацыйны партфель”, “Педагагічная асамблея”, “Бацькоўскі сход”.

С.В.Мазурына акцэнтавала ўвагу аўдыторыі на трох галоўных пытаннях пры падрыхтоўцы артыкула для публікацыі ў педагагічных СМІ: “Што пісаць?”, “Куды пісаць?”, “Як пісаць?”. На працягу майстар-класа на агучаныя пытанні былі знойдзены адказы. Галоўны рэдактар прапанавала настаўнікам алгарытм падрыхтоўкі артыкула да публікацыі ў часопісе, нагадала пра патрабаванні да афармлення матэрыялаў, якія дасылаюцца ў рэдакцыю.

Майстар-клас меў практычную накіраванасць: настаўнікі спрабавалі стварыць тэкст артыкула згодна алгарытму па выбранай тэме з дапамогай канструктара.

Па выніках майстар-класу ўдзельнікі навучыліся выкарыстоўваць інфармацыйна-метадычныя рэсурсы часопіса для павышэння ўзроўню сваёй прафесійнай кампетэнтнасці, абагульняць вопыт школы і настаўніка для публікацыі, выкарыстоўваць алгарытм падрыхтоўкі навукова-метадычнага артыкула. Дзякуем рэдакцыі часопіса “Народная асвета” за супрацоўніцтва і праведзенае на высокім узроўні карыснае для педагогаў раёна мерапрыемства.

Спасылка на фота з мерапрыемства