Belarusian English Russian
Режим для слабовидящих

СМИ о нас


У Міёрскім яслі-садзе № 1 вучаць клапаціцца пра прыроду


Хлопчык нясе паказаць сябрам і выхавацелю жучка, што знайшоў у траве. Разгледзеўшы насякомае, яго адпускаюць. Юны натураліст робіць выснову: «Гэта жывая прырода, яе нельга крыўдзіць!» Беражлівыя адносіны да навакольнага свету прывівае хлопчыкам і дзяўчынкам выхавацель Міёрскага яслі-сада № 1 Святлана МАЛЯЎКА.

"Дзякуй!" і "Да пабачэння!" сказалі школе выпускнікі Міёршчыны


На мінулым тыдні адзінаццацікласнікі здалі апошні экзамен і атрымалі атэстаты. Як расказала галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Вольга Яроменак, сёлета ў раёне 101 выпускнік, сярод іх сем медалістаў.

Бывай, школа! Выпускныя на Міёршчыне ў новым фармаце


Кожнаму вучню дзень развітання са школай хочацца захаваць у памяці як самы хвалюючы і непаўторны. Прыгожыя ўбранні, кранальныя словы і музыка, пажаданні настаўнікаў і бацькоў. З гэтага пачынаецца шлях у дарослае жыццё. Сёлета выпускныя вечары пройдуць у іншым фармаце: ўрачыстае ўручэнне атэстатаў і канцэрт на свежым паветры. Спыталі ва ўчарашніх школьнікаў, як яны да гэтага ставяцца.

Пераможцаў конкурсу "Я малюю Дзень Перамогі" назвалі ў Міёрах


Конкурс «Я малюю Дзень Перамогі», прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, праводзіў у маі раённы аддзел унутраных спраў. Даслана 19 работ.

У школу ў лагер. Першую змену адкрылі на Міёршчыне


Ва ўстановах адукацыі раёна клапоцяцца як пра веды і выхаванне дзяцей, так і пра іх адпачынак. З 1 чэрвеня распачалі работу аздараўленчыя лагеры.

Агульны клопат і асобны збор. Экалагічную акцыю правялі школьнікі ў Павяцці


З кожным годам павялічваюцца тэмпы росту бытавога смецця, што дадае трывогі. Вывучылі праблему і вырашылі яе вучні Павяцкай школы.

На тэрыторыі Чапукоўскай школы з’явілася клумба з аптэчнымі раслінамі


Цёплым майскім днём урок працоўнага навучання ў вучняў-пачаткоўцаў праходзіў на школьнай клумбе. Разам са сваімі настаўніцамі Наталляй Пяткевіч і Таццянай Пучынскай дзеці высаджвалі календулу, мяту, мелісу, эхінацэю, чабор, лаванду. Справа захапіла школьнікаў.

1
2
>
>>