Belarusian English Russian
Режим для слабовидящих

Раённая алімпіяда для вучняў 4 – 5 класаў



З мэтай выяўлення і падтрымкі найбольш здольных, таленавітых вучняў 25, 26 сакавіка на базе Міёрскай сярэдняй школы №3 імя Я.Томкі прайшла раённая алімпіяда па вучэбных прадметах для вучняў 4 – 5 класаў.

Вучэбна-метадычным кабінетам арганізавана падрыхтоўка тэкстаў алімпіядных заданняў, створаны ўмовы, якія дазволілі вучням удзельнічаць у алімпіядзе па некалькіх вучэбных прадметах: беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура, англійская мова, матэматыка.

Па выніках правядзення алімпіяды вызначаны пераможцы.

Сярод вучняў 4-х класаў па рускай мове і літаратуры дыпломамі трэцяй ступені адзначаны веды Надзеі Голуб і Сямёна Федуковіча з Міёрскай сярэдняй школы №3 імя Я.Томкі, Цімура Цвячкоўскага з Міёрскай сярэдняй школы №2 імя М.Ізварына. Па беларускай мове і літаратуры заваяваны дыпломы першай ступені чацвертакласнікамі Мацвеем Матэленкам (Міёрская сярэдняя школа №2 імя М.Ізварына) і Даніілам Вароніным (Міёрская сярэдняя школы №3 імя Я.Томкі). Па англійскай мове атрымалі дыпломы першай ступені Андрэй Томка і Глеб Кісляк з Міёрскай сярэдняй школы №3 імя Я.Томкі, Надзея Разумчык з Язненскай сярэдняй школы, Арына Хахлова з Міёрскай сярэдняй школы №2 імя М.Ізварына.

Сярод вучняў 5-х класаў найбольшая колькасць узнагарод атрымана па рускай мове і літаратуры: дыпломы першай ступені – у Глеба Ліманоўскага (Міёрская сярэдняя школа №2 імя М.Ізварына) і Уладзіслава Сямчонка (Міёрская сярэдняя школы №3 імя Я.Томкі), другой ступені – у Міланы Даргель і Анастасіі Грузд з Міёрскай сярэдняй школы №2 імя М.Ізварына, трэцяй – у Кацярыны Жук, Вольгі Дворнікавай, Рамана Наумава з Міёрскай сярэдняй школы №3 імя Я.Томкі і Яны Яблонскай з Павяцкай сярэдняй школы імя В.Бабічава. Па беларускай мове і літаратуры – 5 дыпломаў: першай ступені – у Арыяны Фядосавай і Марыі Астукевіч з Дзісненскай сярэдняй школы імя М.Кузьміна, Генадзія Кур’яновіча з Міёрскай сярэдняй школы №3 імя Я.Томкі, трэцяй ступені – у Валерыі Анашка і Данііла Навіцкага, вучняў Міёрскай сярэдняй школы №2 імя М.Ізварына, Валерыі Цвячкоўскай – з Чапукоўскай школы, Анастасіі Ліелгалвіс – з Туркоўскай базавай школы. Асаблівай адметнасцю ў пяцікласнікаў вылучаюцца вынікі алімпіяды па англійскай мове. 8 вучняў атрымалі дыпломы першай ступені: Вольга Дворнікава, Уладзіслаў Сямчонак і Яўген Мацкевіч (Міёрская сярэдняя школы №3 імя Я.Томкі), Паліна Пацеенак, Глеб Ліманоўскі, Дар’я Граковіч і Валерыя Анашка (Міёрская сярэдняя школа №2 імя М.Ізварына), Арыяна Фядосава (Дзісненская сярэдняй школа імя М.Кузьміна). Па матэматыцы – 2 узнагароды: дыплом першай ступені ў вучня Міёрскай сярэдняй школы №3 імя Я.Томкі Ягора Шокеля, трэцяй ступені – у Данііла Навіцкага з Міёрскай сярэдняй школы №2 імя М.Ізварына. Жадаем пераможцам алімпіяд і іх настаўнікам далейшых поспехаў!