Belarusian English Russian
Режим для слабовидящих

Узнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу “Казка-цудоўная краіна”



Першага лютага ў раённай дзіцячай бібліятэцы адбылося ўзнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу “Казка-цудоўная краіна”, арганізаванага Віцебскай абласной філіяй Саюза беларускіх пісьменнікаў супольна з тэатрам “Лялька” і мясцовымі курсамі “Мова нанова”.

На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання прысутнічаў наш зямляк, вядомы беларускі празаік Франц Сіўко, які з задавальненнем падзяліўся вопытам і ўручыў памятныя дыпломы і падарункі пераможцам і ўдзельнікам конкурсу.

Падчас сустрэчы юныя казачнікі прэзентавалі свае творы, для ўсіх прысутных была падрыхтавана праграма з удзелам артыстаў ДУА “Дворнасельская яслі-сад –базавая школа”, ДУА”Міёрская сярэдняя школа №2”.