У Міёрскім раёне вызначылі лепшых знаўцаў асноў бяспекі жыццядзейнасці
Дзякуючы раённаму конкурсу “Школа бяспекі”, што праходзіў у Міёрскай сярэдняй школе №2, вызначаны вучні, якія лепш за ўсіх ведаюць правілы бяспекі. Удзел у конкурсе прынялі вучні з розных школ, таму конкурс намеў выгляд сапраўднага спаборніцтва.
Вучняў, што вырашылі паспрачацца за тытул лепшага знаўца АБЖ, чакала тры этапы. На першым трэба было ўспомніць свае веды, і даць правільныя адказы падчас “Тэставання”. Падчас другога этапу конкурса трэба было праявіць свае аратарскія здольнасці і пераканаць членаў журы ў неабходнасці прытрымлівацца правіл бяспекі. У кожнай узроставай катэгорыі вучняў – свая тэма, і кожны яе раскрываў па разнаму. У фінальны этап конкурсу па ўмовах запрашалісь тыя вучні, якія прадэманстравалі лепшыя веды па змовах першых дзвух.
Прыемна было бачыць, што ў конкурсе прымалі ўдзел не толькі вучні з мінулых конкурсаў, але і новыя. Гэта азначае, што асноў бяспекі прытрымліваюцца ўсё новыя і новыя школьнікі, і ўдзел у конкурсе набывае папулярнасць сярод моладзі устаноў адукацыі.
Вядучы мерапрыемства, інспектар па прапагандзе раённага адзела па надзвычайных сітуацыях, нагадаў правілы правядзення конкурсу, а таксама пажадаў поспехаў усім прысутным.
Па выніках першага этапа конкурса найлепшыя вынікі паказалі вучні з Навапагостскай школы. Усе тры вучня з розных узроставых катэгорый паказалі выдатныя веды ў тэставанні. Нядрэнныя веды паказалі вучні з Павяцкай школы: два з трох вучняў таксама ўвайшлі ў тройку лепшых знаўцаў асноў бяспекі жыццядзейнасці. Вучні з другіх школ, што прымалі ўдзел у конкурсе, таксама паказалі няблагія веды. Але наперадзе чакаў яшчэ адзін этап конкурсу, да якога вучні разам з педагогамі рыхтаваліся загадзя.
Па выніках усіх этапаў конкурсу Міёрскі раён прадставяць на абласным конкурсе Шчарбіцкая Ефрасіння з Слабадской пачатковай школы, Чалала Максім з Туркоўскай базавай школы, а таксама Мацвеева Надзея з Новапагосцкай сярэдняй школы. Да абласнога этапа, які адбудзецца 5 сакавіка, яшчэ ёсць час падрыхтавацца. Пажадаем поспехаў нашым рабятам у абласным конкурсе.
Інспектар СпіУЗ Міёрскага РАНС Д.С.Плотнікаў