Belarusian English Russian
Режим для слабовидящих

Інфармацыя аб выніках правядзення раённага этапу XXV Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Калядная зорка»



Інфармацыя

аб выніках правядзення раённага этапу XXV Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка”

 

З мэтай развіцця і папулярызацыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці, выяўлення і падтрымкі юных талентаў, захавання і развіцця народных традыцый у кастрычніку 2021 года прайшоў раённы этап XXV Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка”.

У раённым этапе выставы-конкурсу прынялі ўдзел 25 навучэнцаў з 13 устаноў адукацыі (ДУА “Міёрская СШ №2”, ДУА “Міёрская СШ №3 імя Я.А. Томкі”, ДУА “Язненская СШ”, ДУА “Дзісненская СШ”, ДУА “Новапагосцкая я/с-СШ”, ДУА “Чапукоўская я/с-СШ”, ДУА “Павяцкая я/с-СШ”, ДУА “Сіцькоўская я/с-БШ”, ДУА “Туркоўская я/с-БШ”, ДУА “Узмёнская я/с-БШ”, ДУА “Зауцьеўская я/с-БШ”, ДУА “Міёрскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр”, ДУДА “Міёрскі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі”).

На конкурс прадстаўлена 24 індывідуальных і калектыўных работ у розных відах дэкаратыўна-прыкладной творчасці: роспіс і разьба па дрэве, ваўняны жывапіс, тэкстыльныя цацкі, декупаж, вязанне кручком, джутовая філігрань, змешаныя тэхнікі. Пры ацэнцы конкурсных работ журы ўлічвала мастацкі ўзровень, арыгінальнасць ідэі, выкарыстанне новых тэхнік і тэхналогій, захаванне беларускіх народных традыцый.

Пераможцы і прызёры раённага этапу выставы-конкурсу вызначаны ў 3-х узроставых намінацыях:

8-10 гадоў

1 месца – Радзькова Аліса (8 гадоў), навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Светлячок” ДУДА “Міёрскі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі”, ёлачныя цацкі “Калядоўшчыкі” (педагог Радзькова Н.С.)

2 месца – Падасетнікаў Арцём (8 гадоў), навучэнец ДУА “Міёрская СШ №3 імя Я.А. Томкі”, “Навагоднія цацкі” (педагог Крэміс Т.Ю.)

3 месца – Мінчанкава Аліна (8 гадоў),  Налівайка Злата (8 гадоў), навучэнкі ДУА “Туркоўская я/с-БШ”, сюжэтныя кампазіцыі “Зімовы сон”, “Снегіры”, аб’яднанне па інтарэсах “Умелыя рукі” (педагог Алеська Н.Р.)

 

11-13 гадоў

1 месца – Рубанік Мілана (12 гадоў), Аніська Алеся (11 гадоў), навучэнкі ДУА “Павяцкая я/с-СШ”, ёлачныя цацкі “Беларускія ўзоры” (педагог Радзькова Н.С.)

2 месца – Цвячкоўская Вікторыя (13 гадоў), навучэнка ДУА “Чапукоўская я/с-СШ”, кампазіцыя “Марозная раніца”, аб’яднанне па інтарэсах “Умелыя рукі” (педагог Пушкель Ж.М.)

3 месца – Мазянькова Юлія (11 гадоў), навучэнка ДУА “Сіцькоўская я/с-БШ”, сувенір-падарунак “Навагодні зайка” (педагог Матылёнак А.П.)

 

14-16 гадоў

1 месца – Матэленак Дар’я (15 гадоў), навучэнка ДУА “Міёрская СШ №3 імя Я.А. Томкі”, сувенір-падарунак “Каляда прыйшла” (педагог Грэцкая В.С.)

2 месца – Осіпава Вікторыя (16 гадоў), навучэнка ДУА “Міёрская СШ №3 імя Я.А. Томкі”, сувенір-падарунак “Зімовая красуня”, ”, аб’яднанне па інтарэсах “Ачумелыя ручкі” (педагог Качан А.А.)

3 месца – Ганебная Анастасія (14 гадоў),  навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Умелачка” ДУДА “Міёрскі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі” (педагог Балаш А.Ф.), арт-аб’ект “Святло Раства”

3 месца – Гваздоўскі Кірыл, 15 гадоў, навучэнец аб’яднання па інтарэсах “Разьба па дрэву” ДУДА “Міёрскі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі” (педагог Расанец У.Дз.), сюжэтная кампазіцыя “Цудоўныя пераўвасабленні”

Пераможцы і прызёры раённага этапу выставы-конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені аддзела адукацыі Мёрскага райвыканкама.

 

Інфармацыю падрыхтавала

загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці                                     Няміра А.Дз.

 

Лістапад, 2021

 

ИТОГИ

областного этапа XXV Республиканской

выставки-конкурса декоративно-

прикладного творчества учащихся

”Калядная зорка“

В октябре-ноябре 2021 года состоялся областной этап XXV Республиканской выставки-конкурса учащихся” Калядная зорка“. Выставка-конкурс проводилась с целью патриотического и духовно- нравственного воспитания учащихся через приобщение их к ценностям белорусского культурного наследия; сохранения и развития региональных народных традиций; развития детского творчества в области декоративно-прикладного искусства; выявления и поддержки юных талантов.

За достигнутые успехи участники выставки-конкурса награждены дипломами главного управления по образованию Витебского областного исполнительного комитета в следующих номинациях:


”Зимний спорт “:

Диплом I степени:

Ганебная Анастасия, Нарейко Карина, учащиеся ГУДО ”Миорский районный Центр детей и молодежи“ (педагог Балаш Елена Фадеевна);

 

”Арт-анимация“:

Диплом I степени:

Грузд Анастасия, Грузд Дарья, Лимановский Глеб, Лукашонок Анна, Мойсеенок Дарья, Чернявская Варвара, Радькова Алиса, Суравьев Максим, учащиеся ГУДО ”Миорский районный Центр детей и молодежи“ (педагог Радькова Надежда Сергеевна);