СМИ о нас
Праўда ў кожнага свая. Аднак ёсць з’явы са знакам «мінус», ля якіх імкнуцца паставіць «плюс», для чаго знахо- дзяць аргументы, што толькі на першы погляд здаюцца пераканальнымі. Як адрозніваць хлусню, якую выдаюць за праўду, вучні Язненскай школы вучыліся на ток-шоу «Стоп, фэйк!».
Республиканская акция «Неделя леса», приуроченная к Году исторической памяти, 14 апреля охватила территорию Миорского сельского совета. Стараниями неравнодушных людей на месте бывшего полигона между деревнями Конахи и Пестуны выросли ровные рядочки елей. Заняли площадь около гектара.
Наркотыкі – гэта страшна. Лепш не мець да іх ніякага дачынення. Такі вывад зрабілі дзевяцікласнікі СШ № 2 пасля сустрэчы ў ТЦСАН 1 сакавіка – у Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў. З дзецьмі правялі час папярэджання «Наркотыкі: рэальнасць ці свет ілюзій».
Гасцінна і весела, з песнямі і забавамі, з актуальнымі прапановамі і натуральнымі пачастункамі сустрэла гасцей Павяцкая школа суботнім днём 14 мая. Тут ладзілі свята «У Павяцце на кірмаш». У мінулым годзе яно праходзіла як вынік рэалізацыі ініцыятывы «Павяцце-green school» у рамках праекта «Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён» пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. Ініцыятыва завяршылася, а жаданне і нагода збіраць гасцей на кірмаш засталіся.
У Завуццеўскай школе Васілій ШАМШУР вядзе ўрокі інфарматыкі, фізікі і АБЖ. У Язненскай з гэтага навучальнага года займае пасаду кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні. З цікавасцю ўнікае ў новы для сябе накірунак дзейнасці, прадумвае эфектыўныя метады і перспектыўныя планы. Упэўнены, што кожны чалавек павінен быць патрыётам сваёй Радзімы, і імкнецца прывіць гэтае пачуццё сваім выхаванцам.
Хлопчык нясе паказаць сябрам і выхавацелю жучка, што знайшоў у траве. Разгледзеўшы насякомае, яго адпускаюць. Юны натураліст робіць выснову: «Гэта жывая прырода, яе нельга крыўдзіць!» Беражлівыя адносіны да навакольнага свету прывівае хлопчыкам і дзяўчынкам выхавацель Міёрскага яслі-сада № 1 Святлана МАЛЯЎКА.
На мінулым тыдні адзінаццацікласнікі здалі апошні экзамен і атрымалі атэстаты. Як расказала галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Вольга Яроменак, сёлета ў раёне 101 выпускнік, сярод іх сем медалістаў.